Ой, гэта жаночае сэрца! Яно такое мяккае і падатнае, як здобнае цеста, і ўвайсці ў яго, калі захочаш, так лёгка, як лёгка збрадлівай карове ўлезці ў чужое дабро.
vorsaefrhas quoted2 years ago
А сэрца ж не ўбачыш, як яно тукае, як разрываецца проста ад радасці. О, каб убачыў ён сэрца!
vorsaefrhas quoted2 years ago
Задушыць грамадскія пачуцці, што тысячагоддзямі ўзгадаваліся ў арганізме чалавека, скінуць культуру і стаць голым зверам, які перагрызае горла такому ж, як ён, каб адабраць кавалак свежага крывавага мяса.