Караткевіч Уладзімір

  • Ana Kashurohas quoted2 years ago
    - Ну, бог з вамі. Жартаваць не грэх. Гляджу, прагуляліся вы сёння, румянец здаровы. І добра, што кефір нанач п'яце. Здорава гэта - кефір.
    - Яшчэ б, - сказаў я. - Ды яшчэ калі з віном.
    Мы ўвайшлі ў пад'езд.
  • Ana Kashurohas quoted2 years ago
    Пакуль я ставіў - на столік бутэльку «Немеш кадара», яблыкі і яшчэ сёе-тое, пакуль уключаў ніжняе святло і гасіў верхняе, мы абмяняліся не больш чым дзесяткам стандартных сказаў: як жыццё, што там да чаго, як са здароўем (гэта ў яе дваццаць восем!).
  • Ana Kashurohas quoted2 years ago
    Шмат разоў за жыццё я чытаў Евангелле, адну з лепшых (калі не самую лепшую) з гісторый, прыдуманых чалавецтвам за ўсё сваё існаванне.
  • Ana Kashurohas quoted2 years ago
    Двор сапраўды не быў зручны. Усе гэтыя пуні, закамаркі, безжыццёвыя з выгляду галубятні, гаражы. І ягоны гараж. Замкнёны. Невядома нават, ці пусты, ці з машынай. А за пунямі той самы пустыр і дрэвы ля парніковай гаспадаркі.
  • Ana Kashurohas quoted2 years ago
    Іх тут было безліч на берагах шматлікіх зялёных ставоў, у роснай прахалоднай траве.
  • Ana Kashurohas quoted2 years ago
    Толькі на дне спушчаных ставоў накапілася каламутная вясновая вада.
  • Ana Kashurohas quoted2 years ago
    - Я званіў, - спакойна прызнаўся ён, разглядаючы дагледжаныя пазногці.
  • Ana Kashurohas quoted2 years ago
    аче (калі) каженикъ (скапец) галавою, кепъ.

    Чамусьці мне прыйшло ў галаву венгерскае kep, і зусім не прыйшло да галавы, што й па-польску дурань - kiep. Ото я й выявіўся - кепъ.
  • Ana Kashurohas quoted2 years ago
    Думай! Варушы мазгамі. Чаму палоса змятая? Чаму наўскос? Чаму плямы клею, белыя кавалкі, чаму не змяты менавіта той канец, на якім тыя, адзіныя на ўвесь другі бок, літары?..
    У кніжным шыфры ёсць словы: «...складзі змяёю, лесвіцаю, дымам... Складзі спачатку ўсё цэлае вакол медзі».
    І тут мяне як стукнула. Я ўспомніў адзін сярэднявечны беларускі спосаб дасылання таемных лістоў. Два военачальнікі, дыпламаты або змоўшчыкі загадзя рабілі сабе два прадметы аднолькавай формы. Кожны меў пры сабе адзін з іх. Калі трэба было даслаць данясенне, адзін з іх наматваў на свой прадмет палосу паперы, даўжыня і шырыня якой былі загадзя абумоўленыя. Пасля тэкст пісалі ўздоўж гэтага прадмета. Потым палосу разматвалі. На раскручанай стужцы нічога нельга было зразумець, бо словы, часткі слоў, нават літары былі цяпер у самых розных яе канцах. Той, хто атрымоўваў данясенне, накручваў яго на свой прадмет пад загадзя агавораным вуглом... і чытаў... Ганец не ведаў зместу. Выпадкова трапіўшы ў рукі ворага, ён нічога не мог выдаць. Усе, нават злосныя непрыяцелі, ведалі гэта, і рабілася такое не з недаверу да ганца, а проста каб чалавека не мучылі дарэмна
  • Ana Kashurohas quoted2 years ago
    Адзін разумны нашчадак меў частку чагосьці важлівага, тое, што «скрылі карэнні». Але ён не ведаў, у руках якога другога разумнага нашчадка знаходзілася «медзь», тое, на што трэба матляць, не ведаў яе формы. А значыць, усе мае намаганні пайшлі «на псы».
fb2epub
Drag & drop your files (not more than 5 at once)