Дванаццаць кадраў
у стужцы зімы.
Кадр трэці:
Нага ў вадзе па калена.
Кадр пяты:
У вадзе другая нага.
Кадр восьмы:
Прарок пад вадою па пояс.
Кадр адзінаццаты:
Твар буйным планам,
Жах уваччу.
Прарок кажа да рыбаў,
Прарок кажа да малькоў,
Прарок кажа да водарасцяў,
Прарок кажа да бактэрый,
Прарок кажа да талага снегу: