bookmate game
be
Free
Якуб Колас

На ростанях. Кніга першая. У Палескай глушы

  • Маргарита Скарбичhas quoted5 years ago
    У канцылярыі, у шафе сярод «гражданских и уголовных дел», стаяла бутэлька з «царскімі слязьмі», як называлі тады гарэлку, да якой часта прыкладаўся Пятро Восіпавіч
  • Анастасия Миленскаяhas quoted4 years ago
    «Цьфу! Якая гэта агіднасць! - думаў далей малады настаўнік. - Жывеш, складаеш планы, чагось шукаеш, чагось дабіваешся, спадзяешся, а прыйдзе час - і ты будзеш труп, гніль, спажытак чарвей».
  • Катарина Янушкевичhas quoted5 years ago
    Габрыня зараз жа выйшла і хутка вярнулася з сястрой, стройнаю чарняваю дзяўчынаю, гадоў шаснаццаці, з тонкімі, прыгожа абрысаванымі брывамі. Выраз яе цёмных акруглых вачэй часта змяняўся: то ў іх іскрыўся вясёлы смех і нахіл да жартлівасці, то адбівалася нейкае засмучэнне і тая сталасць, што рабіла ўражанне, быццам дзяўчына многа перадумала і перажыла.
  • b4639246452has quoted2 years ago
    Не, панічок, не ведаю! Каб вы запыталіся ў дрэва, чаму яно расце, дык хіба ж бы яно вам адказала? Так і я не магу адказаць вам. Жывём, покі жывецца, бо жывы ў зямлю не палезеш, а прыйдзе смерць, тады пахаваюць
  • b4639246452has quoted2 years ago
    Гэ, панічок: што вы так усё пытаецеся?.. Гляджу я на вас і дзіўлюся: сядзіць сабе, як той манашак, і ўсё ў гэтыя кніжкі пазірае. Паглядзелі б трохі, і годзе. А то калі ні прыйдзеш, вы ўсё ў кнігі гледзіце. Хіба можна так пільна і доўга пазіраць у іх? - І, памаўчаўшы, дадала: - Сушаць яны, і болей нічога.
  • Аминаhas quoted2 years ago
    старых бяроз збягаў з горкі раўнюсенечкаю сценкаю кудысь на захад, і чым далей, тым, здавалася, гусцей стаялі гэтыя развіслыя тоўстыя дрэвы, усё болей і болей зніжаліся яны, а потым зліваліся ў адзін шнур і замыкаліся
  • Аминаhas quoted2 years ago
    астрогі, на высылкі; за гэтыя ідэі іх крыжавалі, давалі атруту, палілі на кастрах. Тут ёсць нешта большае, чым асабістая выгада і вывуджванне карысці для сябе. І няможна выводзіць з аднаго прынцыпу дзейнасць якога-небудзь жуліка і дзейнасць чалавека
  • Аминаhas quoted2 years ago
    Скажы ты мне, братка Максім, - пытаў сябра Лабановіч, ужо лежачы з ім у пасцелі. - Для чаго чалавек на
  • Аминаhas quoted2 years ago
    Дождж. А кроплі ўсё плюскацяць і плюскацяць пад капяжом, нібы там плача хто, і нейкія асаблівыя думкі пачынаюць валодаць табою. Заўваж, дружа, іменна асаблівыя думкі. Яны выходзяць як бы не з твайго мозгу, а табе іх насылае нехта, каго няма, але прысутнасць яго нібы адчуваецца. І вось уб'юцца ў галаву такія думкі і, бог ведае, аб чым
  • Аминаhas quoted2 years ago
    ты калі-небудзь над тым, або проста - ці кідаўся табе ў вочы той факт, што прырода вакол нас... Я не ведаю, як выказаць маю думку... Ну, што ў яе ёсць нейкае сваё свядомае жыццё? Якое яно, я не ведаю. Можа, гэта, як у мяне, напрыклад, ёсць перажытак дзяцінства. Але і цяпер я ніяк не магу вызваліцца ад гэтага пачуцця, што прырода мае нейкае сваё свядомае жыццё. Ёсць такія мясціны, іх я
fb2epub
Drag & drop your files (not more than 5 at once)